Тамара Мацкевiч: «Мы запальваем зоркі!»

Есть такие люди, при общении с которыми непроизвольно меняешься. И дело не только в языке, на котором ты говоришь, меняются категории мышления. Поверьте, настоящие учителя, особенно наши, белорусские, рассуждают совсем другими категориями.  И я получила возможность в очередной раз убедиться в этом, беседуя с Тамарой Мацкевич, заместителем председателя Товарищества Белорусской Школы.

Па папярэдняй дамове сустракаемся з Тамарай  ва ўтульнай кавярнi.  I адразу, з першых слоў,  узнiкае пацуццё цеплынi. Можа гэта яе шчырая ўсмешка так дзейнiчае, а можа выдатная кава, але гаворка неяк адразу складаецца сама сабой.

«Я ж па адукацыi – фiзiк, а не настаўнiк — пачынае распавядаць пра сябе Тамара, — спачатку працавала у Акадэмii Навук 17 гадоў, пасля ў лiцэi (Гуманiтарны лiцэй пры імя Я. Коласа). У межах грамадскай дзейнасці кіравала  Праграмай метадычнай i грамадзянскай адукацыi настаўнікаў. Так атрымалася, што жыццё звязала з педагогiкай».

Звычайна таленавiты настаўнiк даволi хутка дасягае кар’ернай столi – лепшы ў раёне, горадзе, i г.д. Iсцi ў адмiнiстрацыю далёка не кожны хоча, бо гэта зусiм не выкладанне.

«А як з’явiўся той праект, над якiм Вы зараз працуеце?» — пытаюся я.

«Усё пачалося з бiблiятэкi напрацовак нашых настаўнікаў – адказвае Тамара, — было шкада iх губляць, таму зрабiлi сайт nastaunik.info i сталi выкладваць свае матэрыялы, каб iмi маглi карыстацца ўсе жадаючыя. Проста браць i ўжываць ва ўласнай працы. Выкладалi шмат чаго цiкавага. Пасля здалося мала  i дадалi «Навiны». Потым вырашылi, што сайт павiнен выконваць i камунiкатыўныя, навучальныя функцыi, а яшчэ даваць людзям магчымасць самарэалiзацыi. Звычайна таленавiты настаўнiк даволi хутка дасягае кар’ернай столi – лепшы ў раёне, горадзе, i г.д. Iсцi ў адмiнiстрацыю далёка не кожны хоча, бо гэта зусiм не выкладанне. А тут як раз ёсць магчымасць развiвацца самому i садзейнiчаць развiццю iншых. Так наш праект i развiваўся – сiламi энтузiястаў. Ен i на гэты час так развiваецца.

Леў Выгоцкi быў сам родам з Беларусi, працаваў у Гомелі і свае ідэі сфамуляваўі апрабаваў на прыкладзе нашых з Вамi суайчыннiкаў, менавiта ў нашых навучальных установах. Гэта потым іх падхапілі амерыканцы, сталі ўжываць на практыцы, і адтуль яны зноў вярнуліся да нас у Еўропу…

«Вы прапануеце нашым настаўнiкам новыя метады выкладання, больш вядомыя за мяжой. Наколькi яны падыходзяць да нашага менталiтэту?» — пытаюся я.

«Ведаеце, ўся сучасная педагогіка развіцця заснавана на ідэях Льва Выгоцкага, у прыватнасці, на сфармуляванай ім канцэпцыі пра зону бліжняга развіцця. А Леў Выгоцкi быў сам родам з Беларусi, працаваў у Гомелі і свае ідэі сфамуляваў і апрабаваў на прыкладзе нашых з Вамi суайчыннiкаў, менавiта ў нашых навучальных установах. Гэта потым іх падхапілі амерыканцы, сталі ўжываць на практыцы, і адтуль яны зноў вярнуліся да нас у Еўропу, — тлумачыць Тамара, — гэта якраз сведчыць аб тым, что менавiта сiстэма «Актыўнай ацэнкi» можа дапамагчы выйсцi сусветнай адукацыi са стану крызiсу».

«Актыўная ацэнка» — цалкам наша, беларуская, распрацоўка. Негледзячы на тое, што тэма запатрабавана амаль ва ўсiм свеце, сваю мы самi адаптавалі да нашых умоваў.

«А можна крыху падрабязней пра тое, як з’явiлася «Актыўная ацэнка»?  Аб ёй добра ведаюць беларускiя настаўнiкi i, наколькi мне вядома, да нас едуць вучыцца калегi з суседнiх дзяржаў» — прашу я.

«Так, да нас едуць суседзi, лiтаральна месяц таму АПА праводзiла навучанне групы з 82 расiйскiх настаўнiкаў. «Актыўная ацэнка» — цалкам наша, беларуская, распрацоўка. Негледзячы на тое, што тэма запатрабавана амаль ва ўсiм свеце, сваю мы самi адаптавалі да нашых умоваў, — крыху ганарлiва гаворыць Тамара, — У суседняй Польшчы iснуе Цэнтр грамадзянскай адукацыi, заснаваны для прасоўвання новых адукацыйных тэхналогій, у тым ліку і Актыўнай ацэнкi, а ў нас на той час нiчога падобнага не было.  Мы самi распрацоўвалi праграму і прасоўвалi яе. I вы нават сабе не ўяуляеце, наколькi цяжка спачатку гэта было рабiць. Звярталiся да ўсiх, каго маглi, з прапановай паспрабаваць, каб упэўнiцца, што сiстэма працуе. Хто адмахваўся, хто спрабаваў – так мы атрымлiвалi новых паплечнiкаў. I ўжо з iх дапамогай рухалiся далей».

«I ўсё гэта без камерцыйнай асновы i спонсараў?» — пытаюся я.

«Амаль так, — пагаджаецца Тамара, — хацелася зрабiць нешта сапраўды добрае i патрэбнае. А грошы за гэта браць, ды яшчэ i з настаўнiкаў… Не, не столькi яны зарабляюць. Нажаль магчымасцi нашы абмежаваныя, мы ўжо не можам рыхтаваць самi ўсiх жадаючых: на апошнi курс было па  4 заяўкі на месца, мы, хоць i набралi ўдвая больш, чым планавалi, усiх прыняць не змаглi». Адчуваю яе шкадаваннi з нагоды таго, што прыйшлося адмаўляць жадаючым развiвацца настаўнiкам.

«Медыяадукацыя»:  мы склалi дыстанцыйны курс: 2-3 чалавекi зрабiлi працу 2-3 аддзелаў.

«Я яшчэ якiя праектыза плячыма Таварыства?» — працягваю гутарку я.

«У нас зараз новы курс «Медыяадукацыя», па развiцці крытычнага мыслення, — заўзята адгукаецца Тамара, — Гэта шведы прапанавалi тэму. Яны ж прывезлi  зацiкаўленных настаўнiкаў з Арменii і Украiны, правялi колькi трэнiнгаў. I мы склалi дыстанцыйны курс: 2-3 чалавекi зрабiлi працу 2-3 аддзелаў. Запусцiлi пiлотны курс. А пасля замест 30, як планавалi, узялi 60 чалавек. Мы б i больш ўзялi, але падрыхтаваных ментараў не хапае.» Iзноў чую шкадаванне ў яе голасе.

Выступы ішлі адначасова на чатырох пляцоўках, а ўдзельнікі галасавалi «нагамi».  I ведаеце, у нас не было «камерцыйных» праектау…

«А пра EdCamp, калi ласка, раскажыце!» — прашу я.

«Гэта iдэя не прынцыпова-новая, — пасмiхаецца Тамара, — мы яе пэўны час выношвалi з Яўгенам Пугачам перад тым, як рэалiзаваць. Паглядзелi спачатку як яна выглядае ў суседзяў, пасля зрабiлi самi. Ну няхай у нас не 13, а толькi 4 пляцоўкi працавалi, але атрымалася анiяк не горш. Настаўнiкi атрымалi магчымасць не толькi  пазнаць нешта новае i падзялiцца ўласнымi напрацоўкамi, але i атрымалi зваротную сувязь. Пасля “Кірмаша ідэй”– аднахвіліннага папярэдняга выступлення ўсіх жадаючых – удзельнікі мерапрыемства самi вызначалi тых лектараў, якiя потым выступалi  на працягу 45 хвiлiн. Выступы ішлі адначасова на чатырох пляцоўках, а ўдзельнікі галасавалi «нагамi».  I ведаеце, у нас не было «камерцыйных» праектау,  як у суседзяў, дзе на прадмове прапануюць вырашыць нейкую праблему, а на асноўным выступленнi агучваюць кошт свайго вынаходнiцтва.  Нашы настаўнiкi шчыра дзялiлiся сваiмi напрацоўкамi. А некаторыя, хто не змог зацiкавiць аўдыторыю за адведзеную хвіліну, зрабiлi выснову – iдэi трэба вучыцца прапаноўваць».

Мы запальваем зоркi. Але сабе «камерцыйных» мэтаў не ставiм, бо, калi зарабляеш грошы, часу на  сапраўднае настаўнiцтва проста не застаецца.

«Ну настаўнiкам увогуле цяжка прадаваць i свае iдэi, i працу. Але ж суседзi прадаюць. А мы саромеемся» , — падтрымалiваю я.

«Не ўсе. Ёсць такiя, дарэчы вельмi таленавiтыя настаўнiкi, якiя распрацоўваюць вiдэа-курсы па расiйскiх навучальных праграмах i прадаюць iх расiянам. I iх не мала.  Ёсць i тыя, хто спрабуе выкарыстаць iдэi, выказаныя у Таварыстве, i зарабляць на iх грошы. Мы запальваем зоркi. Але сабе «камерцыйных» мэтаў не ставiм, бо, калi зарабляеш грошы, часу на  сапраўднае настаўнiцтва проста не застаецца. А дзецi ўтой самай школе, дзе чалавек мог бы i сапраўдную карысць прынесцi, i ад працы задавальненне атрымаць, губляюць добрага настаўнiка. » Зноў у голасе Тамары гучыць смутак.

А час няўмольна рухаецца, кава выпiта, нас чакаюць неадкладныя справы, i мы ўжо разумеем, што надыходзiць  час развiтвацца.  Я дзякую Тамары за сустрэчу i шчырую размову, а сама анiяк не магу выйсцi з-пад уплыву шчырага настаўнiцкага альтруiзму, з якiм, дзякуй Богу, мне даводзiцца сустракацца не першы раз за жыццё.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *