Наталья Прокопович

 

Наталля Федараўна Пракаповіч.

Я скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989 год). Паспяхова закончыла курс “Навучанне англійскай мове дзяцей і падлеткаў” (Арыгонскі універсітэт, ЗША). З 1990 года працую настаўніцай англійскай мовы. Пастаянна павышаю свой прафесійны ўзровень па англійскай мове, релігіязнаўстве, а таксама у сферы грамадзянскай адукацыі. Закончыла і прайшла практыку па курсах “Стратэгія актыўнай ацэнкі”, “Медыяадукацыя”, “Еidetics”. Прымаю актыўны ўдзел у разнастайных адукацыйных з’ездах, вэбінарах, фестывалях педагагічных ідэй, канферэнцыях у фармаце EdCamp, “Глінскіх чытаннях” у Свята-Троіцкай Сергіевай Лаўры (Расія), форумах па грамадзянскай адукацыі, напрыклад, “Партнёрства для развіцця навучання на працягу ўсяго жыцця” у Кедайніаі (Літва, 2014).

Зараз я працую ў фармальнай адукацыі: выкладаю англійскую мову ў школе №2 горада Паставы.  Таксама я звязана з нефармальнай адукацыяй: праводжу адукацыйныя трэнінгі, выкладаю “Закон Божы” ў нядзельнай школе пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Паставах. З вучнямі і настаўнікамі распрацавала даследчыя праекты  “Лімерыкі ў беларускай літаратуры” (у сааўтарстве з Е. Я. Янковіч), “Лінгвістычная гульня слоў у творах англійскіх і беларускіх аўтараў” (у сааўтарстве з Ю.В. Савіч), “IT   English” (у сааўтарстве з Ю.В. Савіч, У.В. Зубко). Мая творчая праца “Праваслаўныя святыні Пастаўскага раёна” (у сааўтарстве з  Т. М. Захарэвіч і Р. М. Макруш) заняла трэцяе месца сярод 160 работ, якія былі прадстаўлены на Рэспубліканскі конкурс (падзяка Міністэрства адукацыі РБ).

З’яўляюсь рэдактарам рэгіянальнай культурніцка-экалагічнай газеты “Шыпшына” з 2000 года. Сябра раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

 

Статьи

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *