Игра для детей и взрослых : вспомни беларуские слова

Автор: эксперт проекта Татьяна Размыслович

Мы придумали игру «Слоўнік» для беларусов, которые владеют беларуским и русским языками, но чаще в жизни пользуются русским. Наша игра поможет воспользоваться беларускими словами, которые находятся в пассивном словарном запасе. Цель игры: вспомнить беларуские слова и назвать русский перевод.

Прапаноўваем вам, шаноўныя сябры, гульню «Слоўнік» для падлеткаў і дарослых. Вы зможаце палепшыць свае веды беларускіх слоў і засвоіць нешта новае. Гуляць можна ў колькасці ад 3-х чалавек у любым месцы. Трэба толькі раздрукаваць файл з гульнёй і разрэзаць карткі.

Правілы гульні:

Гуляюць мінімум 3 чалавекі, з якіх адзін павінен быць вядучым.

Вядучы мае аркуш з адказамі. Гэты чалавек сочыць за ходам гульні і размяркоўвае балы за адказы. Напрыканцы вядучы падлічвае колькасць балаў і называе пераможца. Будзе вельмі добра, калі вядучы зможа размаўляць на беларускай мове пад час гульні.

Як гуляць:

1) Выбраць вядучага.

2) Згодна з алфавітным парадкам вызначыць, хто за кім будзе адказваць на працягу гульні.

3) Варта выбраць прыз, які атрымае пераможца. Таксама трэба знайсці тое, што можна будзе даваць у якасаці бала за верны адказ кожнаму гульцу. Гэта могуць быць, напрыклад, невялічкія кавалкі паперы альбо карамелькі. Усяго 78 картак.

4) Далей вядучы агучвае прынцып гульні: гульцы павінны па чарзе выцягваць карткі са словамі. Той, хто мае картку, павінен прачытаць услых нумар карткі, беларускае слова і сказаць, як яно перакладаецца на рускую мову. Калі адказ верны, ён атрымлівае 1 карамельку альбо кавалачак паперы, альбо тое, што было выбрана ў якасці балаў. Важна: калі адказ няверны альбо яго няма зусім, магчымасць даць адказ пераходзіць да наступнага гульца. Калі наступны гулец дае верны адказ, ён атрымлівае свой бал. Калі няверны — нічога. Картка можа пераходзіць ад гульца да гульца, калі няма вернага адказу. Галоўнае, каб гэта было па чарзе.

Калі ніводны чалавек не здолеў даць верны адказ, вядучы агучвае правільны адказ.

5) Гульня пачынаецца.

6) У канцы гульні ўсе падлічваюць колькасць заробленых карамелек і такім чынам вылучаецца пераможца, які атрымлівае галоўны прыз.

Спадзяёмся, што вы зможаце прыемна правесці час і паўтарыць родныя словы. 

Мы будзем удзячны, калі вы нам зможаце даслаць нам словы падтрымкі альбо свае каментарыі наконт гульні. Дзякуй!

Вось тут вы знойдзеце і зможаце спампаваць файл для раздрукоўкі картак.
А вось тут знаходзяцца адказы.

Жадаем добрага настрою!

Татьяна Размыслович

Ещё интересные материалы:

Домашний кулинарный конкурс

 Викторина о Минске на уроках английского

Беларусь со вкусом

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *